У сувязі з тым, што ў многіх сродках масавай інфармацыі з’явілася інфармацыя аб тым, што Папа Бэнэдыкт XVI прыняў запрашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі наведаць Беларусь, Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў Прэс‑службе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі наступнае:

«Пасля цырымоніі ўскладання на мае плечы палія Мітрапаліта ў базыліцы святога Пятра ў Рыме 29 чэрвеня 2008 г. Папа сказаў, што кардынал Тарчызіо Бэртонэ вянуўся з Беларусі вельмі натхнёны. На гэта я адказаў: «Цяпер чакаем Вас, Ваша Святасць«. Папа адказаў: «Калі Бог дазволіць«.

Такім чынам, я не магу пацвердзіць паведамленне сродкаў масавай інфармацыі аб тым, што Папа прыняў запрашэнне. Гэта не больш, чым свабодная інтэрпрэтацыя СМІ. Хаця, зразумела, не буду ўтойваць, што мы чакаем Папу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?