11.12.2016 / 17:42

Ларыса Сімаковіч прадставіла «Апокрыф» на сцэне мінскай філармоніі 1

125-гадовы юбілей Максіма Багдановіча — нагода шырока адзначыць дату нараджэння класіка. Сталічная філармонія адсвяткавала яго прэм’ерай мюзікла «Апокрыф».

«Быў такі момант майго рашэння, і я зразумела, што павінна сама напісаць лібрэта. Напэўна таму, што я трошкі займаюся сцэнай, крыху рэжысую, дзе-нідзе, што-нішто. З такога цяжкага жанру як прыпавесць, дзе няма канфлікту, няма супрацьпастаўлення нейкіх сіл, я ўсё ж такі знайшла латэнтны канфлікт, і атрымалася тое, што атрымалася», — пракаментавала аўтарка музыкі і лібрэта сцэнічнага твору Ларыса Сімаковіч.

Канцэртна-касцюмнае выкананне «Апокрыфу» на сцэне сталічнай філармоніі адбылося ў суправаджэнні нацыянальнага народнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца, паведамляе Радыё Рацыя.

0
lls / Адказаць
11.12.2016 / 21:30
Cпадабася вельмі. Вялікі дзякуй сп. Ларысе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру