На першым этапе эстафеты за Беларусь бег Сяргей Бачарнікаў, які зарабіў 6 штрафных кругоў і заняў апошняе месца паводле вынікаў этапу з адставаннем ад лідара 5 хвілін 6,1 секунды. Бачарнікаў упаў на першым крузе і пашкодзіў асноўную вінтоўку. На агнявых рубяжах ён страляў з запасной зброі.

На другім этапе за Беларусь бег Уладзімір Чапелін, ён справіўся са стральбой значна лепш — ніводнага штрафнога круга і ўсяго адзін дадатковы патрон.

Тым не менш на трэці этап зборная Беларусі ўжо не выйшла, заняўшы ў выніковым пратаколе 22-е месца.

Ніжэй за беларусаў размясціліся каманды Швецыі і Карэі, якія былі дыскваліфікаваныя. Перамаглі ў гонцы французы (0+7; 1.11.56,5), другімі сталі расіяне (1+6; 15,7), трэцімі фінішавалі немцы (0+11; 21,5).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0