Фота galleria-minsk.by

Фота galleria-minsk.by

Гіпермаркет зойме 4.800 квадратных метраў агульнай плошчы і стане для сеткі першым магазінам прэміяльнага фармату.

Персанал для новага гіпермаркета Euroopt адбіралі праз кастынг. «У новай краме мы стварылі 305 працоўных месцаў. Выбіралі супрацоўнікаў з тых прадаўцоў, якія ўжо працуюць у іншых крамах гандлёвай сеткі, — адзначыў гендырэктар. — Акрамя шматлікіх гутарак прадаўцоў тэставалі і метадам «тайнага пакупніка», ацэньваючы ўзровень добразычлівасці і лаяльнасці. Таксама ў новым гіпермаркеце з'явяцца касы, якія абслугоўваюць на беларускай і англійскай мовах, — для гэтага нашы супрацоўнікі займаліся з рэпетытарамі. Усё гэта зроблена для таго, каб якасна абслужыць не толькі пакупнікоў з Беларусі, але і турыстаў».

Як адзначылі ў «Еўрагандлі», унутры гіпермаркета з'явіцца фудкорт — вялікая зона самаабслугоўвання, дзе будуць прапанаваныя стравы ўласнай вытворчасці. 

«Мы ўваходзім у новы для сябе сегмент рынку і адкрываем магазін прэміяльнага фармату, каб стварыць найбольш камфортныя ўмовы для пакупнікоў. Пры гэтым, кажучы «прэміум», мы маем на ўвазе выключна ўзровень сэрвісу і разнастайнасць тавараў, а не высокія цэны. Гэта робіцца для таго, каб ахапіць максімальную аўдыторыю», — адзначыў генеральны дырэктар гандлёвай сеткі «Еўраопт» Філіп Арцёменка.

У новым Euroopt будзе выкарыстоўвацца сучаснае абсталяванне для цэхаў уласнай вытворчасці, ахладжэння прадуктаў, касавай зоны. Вазкі для пакупак будуць зробленыя з экапластыку. Праз некалькі месяцаў пасля адкрыцця іх даабсталююць зараднай прыладай для смартфона і падстаўкай для кавы, якую плануюць зрабіць бясплатнай для пакупнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0