Аляксей Волін. Фота im4.kommersant.ru

Аляксей Волін. Фота im4.kommersant.ru

«Большая частка інфармацыйнага поля (у Расіі — рэд.) цалкам пазітыўная. Вядучыя расійскія СМІ надаюць шмат увагі канкрэтным праектам Саюзнай дзяржавы. Мы не бачым нічога страшнага ў тым, калі ў СМІ асвятляюцца рэальныя праблемы і спрэчкі, якія, натуральна, здараюцца паміж партнёрамі», — паведаміў Волін, адзначыўшы, што ён часта абмяркоўвае з калегамі з Беларусі публікацыі ў расійскіх СМІ.

Волін падкрэсліў, што ў Расіі, безумоўна, ёсць СМІ, якія крытыкуюць Беларусь і яе кіраўніцтва. «Але ў Расіі дзейнічае свабода слова, і дзяржава не можа дыктаваць каму, што і пра каго пісаць», — заявіў намеснік міністра сувязі і масавых камунікацый. Паводле яго слоў, расійскае кіраўніцтва ў беларускіх СМІ «крытыкуецца нават куды часцей, чым беларускае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0