Прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі чакаецца снег. На паўднёвым захадзе — снег з дажджом, па Гомельскай вобласці — моцны снег. Днём будзе пераважна без ападкаў.

Ноччу ў асобных раёнах магчымы слабы галалёд, наліпанне мокрага снегу, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўночны, умераны, на поўдні — парывісты.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 0 — мінус 6 градусаў. Ноччу на поўначы Беларусі пры праясненнях будзе 7-10 градусаў марозу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0