11.12.2016 / 22:56

Першая «Міс Беларусь» перамагла ў конкурсе прыгажосці для замужніх дам «Місіс зямны шар-2017» 5

Беларуска Святлана Кузняцова перамагла ў міжнародным конкурсе прыгажосці для замужніх жанчын Mrs. Globe («Місіс Зямны шар»). Пра гэта яна распавяла на сваёй старонцы ў Facebook.

Святлана Кузняцова ў цэнтры. Фота: Facebook

Фінал Mrs. Globe-2017 прайшоў у Кітаі 11 снежня. У ім узялі ўдзел канкурсанткі з 68-і краін. Беларуска Святлана Кузняцова заняла першае месца. Яна стала першай прадстаўніцай нашай краіны, якая перамагла ў гэтым конкурсе за 20 гадоў яго існавання.

З іншымі ўдзельніцамі конкурсу «Місіс Зямны шар». Фота: Facebook

«Місіс Зямны шар» — не адзіны тытул у скарбонцы беларускай прыгажуні. У 1998 годзе яна, тады яшчэ студэнтка матэматычнага факультэта ГрДУ Святлана Крук, перамагла ў першым нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь». Пазней Святлана прыгадвала, што ў якасці прыза тады атрымала 300 даляраў і электрачайнік.

З Аляксандрам Лукашэнкам. Фота: Facebook

Некаторы час пасля перамогі на конкурсе Святлана працавала мадэллю, піша Tut.by. У якасці «Міс Беларусь» яна прадстаўляла нашу краіну на «Міс Еўропа» ў 1999 годзе і «Міс свету» ў 2000-м. Пасля замужжа ўзяла прозвішча мужа і пераехала ў Маскву. Цяпер Святлана Кузняцова выхоўвае траіх дзяцей і працуе настаўніцай матэматыкі ў гімназіі.

0
Туш / Адказаць
11.12.2016 / 23:37
Эх, глянуць бы хоць адну фотку, дзе яна натуральная, без макіяжа.
0
Люстэрка / Адказаць
12.12.2016 / 02:22
Не толькі прыгажуня, але і маці траіх дзяцей. Жанчына з вышэйшай адукацыяй, працавала выкладчыцай ва ўніверсітэце.
0
Хемуль / Адказаць
12.12.2016 / 08:48
на 3-м фото она с мистером Беларусь 1994-2016
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру