Нефармальнае беларускае аб'яднанне беларускіх ваенных гісторыкаў, аматараў гісторыі і ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Цэх Жывой Гісторыі» правядзе на гэтым тыдні доўгачаканую адкрытую сустрэчу на тэму вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Назва лекцыі — «Узбраенне беларускіх земляў ВКЛ ў канцы XIV - пачатку XVI ст: новае ў вывучэнні і рэканструкцыі».

Правядуць лекцыю патрыярх айчыннага зброязнаўства, доктар гістарычных навук, прафесар Юры Бохан і адзін з айцоў-заснавальнікаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі ў Беларусі Юры Усціновіч.

Сустрэча пройдзе 13 снежня ў 19.00 у бары Beer&Wine (вул.Кульман, 9). Уваход — 5 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?