Фота Сяргея Гудзіліна
Беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка прызначаны галоўным трэнерам маскоўскага ЦСКА. На гэтай пасадзе ён змяніў Леаніда Слуцкага. Пра гэта паведамляе афіцыйны твітар каманды.
Да гэтага прызначэння Ганчарэнка з 6 чэрвеня трэніраваў «Уфу», якую пакінуў сёння. Клуб пад яго кіраўніцтвам выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Расіі і замацаваўся ў верхняй палове турнірнай табліцы на 8-м месцы з 25 баламі. ЦСКА з 32 баламі ідзе на 3-й пазіцыі. Лідзіруюць маскоўскі «Спартак» - 40 (17) і «Зеніт» — 35 (17).
У 2015-2016 гадах Ганчарэнка ўжо ўваходзіў у штаб ЦСКА пад кіраваннем Леаніда Слуцкага і выйграў тытул чэмпіёна Расіі ў 2016 годзе.
Слуцкі пакінуў маскоўскі клуб на мінулым тыдні, пасля няўдалага выступу ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.
Віктар Ганчарэнка на чале БАТЭ 6 разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі. У Расіі Ганчарэнка узначальваў таксама «Кубань» (2013-2014) і «Урал» (2015).