У нядзелю, у другой палове дня, на праспекце Пераможцаў у Мінску недалёка ад аквапарку здарылася ДТЗ: кіроўца збіў дзяўчыну, якая ішла па пешаходным пераходзе. Пераход у гэтым месцы з'яўляецца нерэгуляваным.

У ДАІ Мінска Onliner.by паведамілі, што наезд здзейсніў мужчына, які не мае права кіравання транспартнымі сродкамі.

- Ён рухаўся за рулём аўтамабіля «Фіят Брава» па праспекце Пераможцаў з боку вуліцы Нарачанскай у напрамку МКАД. У трэцяй справа паласе руху здзейсніў наезд на дзяўчыну 1988 года нараджэння, якая перасякала праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, - распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Дзяўчыну з траўмамі даставілі ў бальніцу. ДАІ па факце ДТЗ праводзіць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0