Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Зьвесткі на 18:00 8 ліпеня.

Больш за ўсё пацярпелых (22 чалавекі) праходзяць лячэньне ў 6‑й гарадзкой бальніцы, у бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі — 3 чалавекі, у 4‑й бальніцы — 3, у РНПЦ траўматалогіі і артапэдыі — 6. Выпіска аднаго пацыента плянуецца на 9 ліпеня.

Па адным пацярпелым ў 2‑й і 9‑й менскіх клініках, ваенным шпіталі, Віцебскім абласной бальніцы і шпіталі МУС. Стан большасьці ацэньваецца як станоўчы.

Трое пацярпелых па‑ранейшаму застаюцца ў цяжкім стане, яшчэ двое — у стане сярэдняй цяжкасьці. Учора з 6‑й гарадзкой бальніцы выпісалі грамадзяніна Украіны

У выніку выбуху ў ноч на 4 ліпеня па мэдыцынскую дапамогу ў клінікі зьвярнулася больш за 50 чалавек. Былі шпіталізаваныя 47 чалавек.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0