21.12.2016 / 22:41

Коэна споют по-белорусски — 23 декабря

23 снежня а 18-й гадзіне, Прэс-клуб (Мінск, вул. Веры Харужай, 3-601) і Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашаюць на імпрэзу, у якой возьмуць удзел:

  • Андрэй Хадановіч з музыкантамі
  • Міхаіл Валодзін
  • Юрась Ускоў

У апошнюю пятніцу перад Калядамі арганізатары прапаноўваюць паспяваць песні Леанарда Коэна — на беларускай і ў арыгінале. 

Леанард Коэн (1934-2016) — культавы канадскі паэт, раманіст і музыка, сусветна вядомы спявак.

На беларускую мову вершы Коэна перакладала Вальжына Морт. Песні Коэна перакладае і спявае Андрэй Хадановіч.

Натхніцца і вывучыць словы можна тут: Леанард Коэн у перакладах Андрэя Хадановіча (+відэа)

Гэтая падзея на ФБ.

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера