Паліцыя Турцыі затрымала 235 чалавек па падазрэнні ў сувязях з забароненай групоўкай «Курдская рабочая партыя» (РПК), заявіла міністэрства ўнутраных спраў.

Сярод затрыманых аказался прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі народаў, якая адстойвае правы нацыянальных меншасцяў, у тым ліку курдаў, піша ВВС. 

Міністэрства ўнутраных спраў Турцыі паведаміла, што аперацыя была праведзеная ў 11 правінцыях. Затрыманых падазраюць у «распаўсюдзе прапаганды тэрарыстычных груп».

Няясна, ці звязаныя напрамую арышты з выбухамі ў Стамбуле, у выніку якіх загінулі 44 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0