У Брэсце мытнікі спынілі спробу перамяшчэння праз мяжу агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

Як паведамляе прэс-група Брэсцкай мытні, грамадзянін Расіі на «Фальксвагене» ехаў з Бельгіі праз пункт пропуску «Варшаўскі мост» і пры вусным апытанні заявіў пра адсутнасць тавараў, забароненых або абмежаваных да перамяшчэння праз мяжу.

Аднак падчас агляду аўтамабіля супрацоўнікі мытні выявілі пераматаныя скотчам скруткі, у якіх знаходзіліся 3 пісталеты і 97 патронаў калібру 9 мм.

Згодна з заключэннем абласнога ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, гэтыя прадметы адносяцца да агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў да яго.

Брэсцкай мытняй у дачыненні да расіяніна распачатая справа па арт. 333-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў).

Матэрыялы справы перададзеныя ва ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. Грамадзянін затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?