Егер у Бялыніцкім раёне дазволіў турысту-замежніку застрэліць аленя ў забароненым для палявання месцы, паведаміла БелТА прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі Вольга Грамовіч.

Пра страляніну ў непасрэднай блізкасці ад трасы М4 Мінск-Магілёў паведамілі відавочцы. Як дзяржінспектары высветлілі, егер мясцовай паляўнічай гаспадаркі праводзіў тут паляванне з турыстам-замежнікам. Пераязджаючы з адной часткі ўгоддзяў у іншую, паляўнічыя выехалі на дарогу агульнага карыстання і ў гэты час за агароджай заўважылі аленяў. Егер даў дабро на стрэл.

Пры гэтым кіраўнік палявання (як ён патлумачыў пазней) забыўся, што тэрыторыя за плотам (49-ы квартал Бялыніцкага лясніцтва) належыць да зоны спакою. Здабываць звера ў гэтай зоне забаронена, такое паляванне лічыцца незаконным, а прычыненая шкоду памнажаецца трохразова. Каб выцягнуць тушу аленя з-за плота, паляўнічыя разабралі частку агароджы.

Цяпер у дачыненні да дзеянняў егера праводзіцца праверка, можа быць распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0