Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у «Твітары», што абвесціць кандыдата на пасаду дзяржсакратара ў сваёй адміністрацыі раніцай у аўторак (у Мінску будзе дзень).

Абмеркаванне кандыдатуры на ключавую пасаду ў будучым урадзе працягваецца ў ЗША ўжо некалькі тыдняў, піша Бі-бі-сі.

У ліку прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка амерыканскай дыпламатыі называюць экс-кандыдата ў прэзідэнты Міта Ромні, сенатара ад штата Тэнэсі Боба Коркера, а таксама кіраўніка нафтавай карпарацыі ExxonMobil Рэкса Тылерсана.

Апошні сустракаўся з Трампам двойчы на працягу мінулага тыдня. Ён вядомы як прыхільнік больш цесных адносін з Масквой. У 2012 годзе Тылерсан атрымаў Ордэн дружбы ад прэзідэнта Расіі.

У інтэрв'ю тэлеканалу Fox News Трамп ў нядзелю заявіў, што добрыя адносіны бізнэсмэна з Расіяй з'яўляюцца яго перавагай пры выбары кандыдатуры на пасаду дзяржсакратара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0