Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура распарадзіўся на 72 гадзіны закрыць мяжу з Калумбіяй, каб пазбегнуць кантрабанды валюты. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Па словах Мадура, кантрабандысты, якіх ён назваў «мафіяй», спрабуюць дэстабілізаваць такім чынам сацыялістычную эканоміку. Такое рашэнне кіраўнік дзяржавы прыняў пасля сустрэчы з вядучымі эканамічнымі дарадцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0