Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у каментары Радыё Рацыя адзначыў, што ў 2017 г. на чарговым з'ездзе партыі будзе абраны новы старшыня арганізацыі.

Улічваючы, што Янукевіч адбыў паводле статута колькасць тэрмінаў на пасадзе, у якасці асноўнага кандыдата на пасаду кіраўніка партыі БНФ разглядаецца Рыгор Кастусёў — дзейны намеснік і кандыдат на выбарах прэзідэнта 2010 года.

Аднак партыйныя актывісты абмяркуюць імаверныя кандыдатуры на пасаду новага старшыні на пачатку наступнага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0