nationalgeographic.com
Апошнюю суперпоўню ў 2016 годзе жыхары Зямлі ўбачаць у ноч з 13 на 14 снежня. Чакаецца, што спадарожнік будзе такім яркім, што «перакрые» метэорны паток Гемініды, прыглушыўшы яго ў 5-10 разоў і перавёўшы ў разрад другарадных падзей. Пра гэта гаворыцца на сайце National Geographic.
У Беларусі пік суперпоўні прыйдзецца на 3.05 раніцы 14 снежня.
Што такое суперпоўня?
З'ява суперпоўні звязана з тым, што Месяц, рухаючыся па эліптычнай арбіце, падыходзіць максімальна блізка да Зямлі. Для назіральніка з Зямлі супермесяц можа выглядаць на 14% больш і 30% ярчэй, чым калі ён знаходзіцца ў максімальна аддаленай ад планеты кропцы сваёй арбіты.
У 2016 г. жыхары Зямлі маглі назіраць тры з'явы суперпоўні: 16 кастрычніка, 14 лістапада і 14 снежня. Аднак у 2017 годзе будзе толькі адна суперпоўня — 3 снежня.