Фота С.Трыгубовіча
У нядзелю 11 снежня ў беларускай грамады ў Нью-Ёрку адбылося падвойнае свята: да першай гадавіны праекта 'Дзед Барадзед' дадаўся сольны канцэрт Лявона Вольскага.
Праект «Дзед-Барадзед» створаны Ганнай Шарко дзеля аб'яднання амерыканскіх беларусаў як праз віртуальную суполку ў фэйсбуку, дзе хутка будзе налічвацца дзве тысячы ўдзельнікаў, так і праз рэальныя сустрэчы і імпрэзы.
Відэа Віктара Дударава
Канцэрт адбыўся ў манхэтанскім клубе Дром (DROM). Арганізатар Ганна Шарко і праект «Дзед Барадзед» творча падыходзяць да планавання сустрэч суполкі: для гасцей былі падрыхтаваны вясёлыя конкурсы, латарэя і кожны жадаючы мог набыць сабе новы кампакт-дыск Л.Вольскага 'Псыхасаматыка' або кашульку з назвай новага альбома.
Фота Аляксандра Мікулы
Відэа Віктара Дударава
Лішне казаць, што канцэрт прайшоў з вялікім поспехам. Лявон выканаў творы з розных сваіх музычных праектаў: «Народны альбом», «NRM», «Я нарадзіўся тут», «Крамбамбуля», «Псыхасаматыка». Прысутныя падпявалі і танчылі, а для некаторых нумароў Лявон запрашаў на сцэну і дзяўчат, і хлапцоў для дадатковага вакалу. Атрымалася выдатнае шоу.
Фота Аляксандра Мікулы
На дзень нараджэння праекта «Дзед Барадзед» усе разам з Лявонам Вольскім праспявалі куплет з аднаймённай калыханкі, пакуль на імправізаваным торце з дранікаў гарэў святочны феерверк. Кожны ахвотна падсілкаваўся дранікамі са смятанай і заняў доўгую чаргу па аўтограф ад таленавітага паэта і музыкі. На заканчэнне разыгралі латарэю: Лявон выцягваў шчаслівыя нумаркі з адмысловай скрыначкі, а Ганна Шарко размяркоўвала прызы.
Фота С. Трыгубовіча
Да арганізацыі імпрэзы спрычыніліся Беларуска-амерыканскае згуртаванне «Пагоня» і Symbal.by
Фота С. Трыгубовіча
Відэа С. Трыгубовіча
Відэа С. Трыгубовіча
Відэа С. Трыгубовіча