Аляксандр Лукашэнка разлічвае на ўмацаванне супрацоўніцтва Беларусі з Ватыканам. Пра гэта ён заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін.

«Для нашай краіны Ватыкан — асаблівы партнёр у міжнародным дыялогу. У нас склаліся выключнае паразуменне і давер з кіраўнікамі Рымска-каталіцкай царквы і асабіста з Яго Святасцю Папам Францішкам», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што пры новым Апостальскім нунцыі двухбаковае супрацоўніцтва захавае і ўмацуе традыцыйна дружалюбны і плённы характар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?