Беларуская эканоміка з'яўляецца адной з самых адкрытых у свеце. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 13 снежня на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін, паведамляе БелТА.

— Беларуская эканоміка з'яўляецца адной з самых адкрытых у свеце. Сёння разам з прыняццем мер, накіраваных на актывізацыю бізнесу, мы паглыбляем міжнародныя гандлёва-эканамічныя сувязі, - сказаў кіраўнік краіны.

Ён адзначыў, што Беларусь з'яўляецца адной з дзяржаў — заснавальнікаў Еўразійскага эканамічнага саюза, які ўжо праз два гады пасля стварэння увайшоў у лік найбуйнейшых інтэграцыйных аб'яднанняў Еўразіі.

— Перакананы, што, развіваючы эканамічныя адносіны з Беларуссю, вы ацэніце сапраўды бязмежныя перспектывы, якія вынікаюць з магчымасці доступу на агульны рынак ЕАЭС, - заявіў беларускі лідар.

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад паслоў Буркіна-Фасо, Інданезіі, Канады, Літвы, Люксембурга, Манголіі, Фінляндыі, Францыі, Эрытрэі, Эстоніі, Апостальскага нунцыя ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0