Пра гэта ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў перад цырымоніяй ўручэння даверчых грамат кіраўніку Беларусі, паведамляе БелТА.

«Для мяне гэта прыярытэтная задача. Мы будзем працаваць над арганізацыяй візіту Папы Рымскага ў Беларусь, але пакуль не магу сказаць адносна тэрмінаў і праграмы», - адзначыў Габар Пінтэр. Ён падкрэсліў, што вельмі аптымістычна глядзіць на перспектывы развіцця адносінаў паміж Ватыканам і Беларуссю.

«Я з чаканнем гляджу ў будучыню», - дадаў Апостальскі нунцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0