Да канца года Беларусь усё ж такі разлічвае атрымаць 300 мільёнаў даляраў трэцяга траншу крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, распавёў журналістам міністр фінансаў Уладзімір Амарын.

- Ёсць працэдура, якая прадугледжвае пытанні выдзялення траншу. На гэтым тыдні будзе паседжанне Еўразійскага банка развіцця, да канца года будзе праведзены экспертна рада Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця і рада фонду. Там павінны будуць разгледзець і, мы разлічваем, ухваліць выдзяленне траншу, - сказаў міністр фінансаў.

Па ўмовах праграмы, да верасня Беларусь павінна была выканаць 22 індыкатыўныя паказчыкі. Але тры параметры наша краіна так і не выканала. Якіх менавіта, міністр не ўдакладніў.

- Я спадзяюся, што на пасяджэнні будуць прыняты пад увагу нашы аргументы і прынята станоўчае рашэнне на нашу карысць, - разлічвае Уладзімір Амарын.

Як раней паведамлялася, Беларусь чакала станоўчага рашэння аб выдзяленні сродкаў яшчэ ў лістападзе гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?