Польская памежная ахова з пачатку 2016 года чатыры разы рэгістравала парушэнні сваёй паветранай прасторы беспілотнікамі з расійскай тэрыторыі, паведамляе polskieradio.pl.

Расійскія дроны прыляталі з боку Калінінградскай вобласці, дзе знаходзіцца вялікая расійская вайсковая база.

Расійскі малы разведвальны беспілотнік «Элерон-3».

Расійскі малы разведвальны беспілотнік «Элерон-3».

Апошні раз інцыдэнт адбыўся ў канцы лістапада. Беспілотнікі заляталі ў польскую прастору на адлегласць да 1 км на вышыні да 100 м.

Кожны раз памежнікі інфармавалі пра сітуацыю свае ВПС. У Міністэрстве абароны Польшчы адмовіліся ад кансультацый, спасылаючыся на сакрэтнасць.

Дроны нават без зброі могуць выкарыстоўвацца для разведкі, ідэнтыфікацыі цэляў і карэктыроўкі ракетна-артылерыйскіх удараў, як гэта рэгулярна адбываецца на фронце ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?