Аляксей Навальны возьме ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у Расіі 2018 года. Пра гэта ён абвясціў у лісце, які атрымалі яго прыхільнікі.

«Я ўсведамляю, як складана будзе супрацьстаяць дзейнай уладзе з яе фальсіфікацыямі і прапагандысцкай машынай. Я вельмі добра разумею, што нават стаць кандыдатам мне будзе няпроста», — падкрэсліў Навальны.

Па словах апазіцыянера, у яго «няма сілы глядзець на выбары, дзе кандыдаты працуюць масоўкай». «Я хачу, каб 2018 год стаў сутыкненнем праграм і ідэй, выбарам не толькі чалавека, але і шляхі развіцця краіны. У мяне ёсць праграма, якая лепш, чым тое, што прапануюць Пуцін і Крэмль. Я не баюся называць рэчы сваімі імёнамі, выкрываць не толькі «сістэму», але і канкрэтных людзей», — адзначыў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?