У лістападзе Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС затрымала святара з Гатава Канстанціна Бурыкіна. Яго падазраюць у незаконных дзеяннях у дачыненні да боепрыпасаў (ч. 2 арт. 295 КК). Цяпер ідзе следства. Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч расказаў, што яго супрацоўнікі арганізавалі ператрус у кватэры «бацюшкі са свастыкай» па наводцы, піша Tut.by.

— Мы не вялі яго доўга, а аддалі аператыўныя дадзеныя на рэалізацыю адразу пасля праверкі заявы, — распавёў міністр унутраных спраў.

— Як былы следчы, магу сказаць: па 295-м артыкуле, паводле якога заведзена справа, досыць просты аб'ём даказвання. Па ўсіх астатніх, звязаным з гэтым антуражным пытаннем дасць ацэнку следства. Я глядзеў фатаграфіі, якія паступілі на яго, я магу сказаць, на нейкім жыццёвым этапе ён прытрымліваўся гэтых [нацысцкіх] поглядаў. Магчыма, прытрымліваецца і цяпер, — не выключыў кіраўнік МУС.

Пасля затрыманьня ў мінскай кватэры святара прайшоў ператрус, падчас якога былі канфіскаваныя некалькі патронаў.

Глядзі таксама: Расследаванне: як «бацюшка са свастыкай» распараджаўся бюджэтнымі мільярдамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0