Узнікненне канфлікту паміж Расіяй і краінамі НАТА можа стаць галоўнай і ўмерана імавернай пагрозай у 2017 годзе. Да такой высновы прыйшлі аўтары дакладу «Галоўныя пагрозы, за якімі трэба сачыць у 2017 годзе», які апублікаваў амерыканскі Савет па міжнародных адносінах.

Аналітыкі паставілі «наўмысны або незнарокавы ваенны канфлікт» паміж Расіяй і Паўночнаатлантычным альянсам на першае месца ў катэгорыі пагроз з высокай ступенню ўплыву і «ўмеранай» імавернасцю. У якасці прычын аўтары вылучылі «агрэсіўныя паводзіны Расіі ва Усходняй Еўропе».

Наступным па ступені пагрозы сусветнай супольнасці стаіць паўночнакарэйскі крызіс, які выкліканы выпрабаваннем ядзернай зброі і міжкантынентальных балістычных ракет і ваеннымі правакацыямі. Таксама вялікай пагрозай могуць стаць наступствы правядзення «у вышэйшай ступені разбуральнай кібератакі на крытычна важную амерыканскую інфраструктуру».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?