Прэс-служба Дэпартамента аховы МУС адрэагавала на публікацыю на сайце nn.by: «Такога вы яшчэ не бачылі: фоты гамельчука, які абразіў беларускую мову».

«Гэты чалавек не з’яўляецца супрацоўнікам органаў унутраных справаў. У 2013 годзе ён быў звольнены і ў дадзены момант не мае ніякага дачынення да Дэпартамента аховы!» — напісала старшая інспектарка аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Дэпартамента аховы МУС Алена Гоман.

Тым не менш, на сваёй старонцы Укантакце Васіль Варушчанка яшчэ ў 2015 годзе выкарыстоўваў здымкі з бэджам супрацоўніка МУС і міліцэйскай формы не надта прывабным чынам.

А здымак, зроблены ў будынку суда, дзе Васіль Варушчанка закідае ногі на стол суддзі пад дзяржаўным гербам Беларусі, датаваныя акурат 2013 годам. Просты чалавек не можа трапіць у залу судовых паседжанняў, а тым больш сесці на месца суддзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?