Reuters.com

Reuters.com

Даляр узяў невялікую перадышку ў сераду, пакуль інвестары чакаюць сігналаў ад Федэральнай рэзервовай сістэмы аб магчымым паскарэнні тэмпу павышэння ставак у сувязі з чаканым павелічэннем дзяржвыдаткаў, абраным прэзідэнтам Дональдам Трампам, паведамляе Reuters.

Па выніках двухдзённай нарады, якая завершыцца ў сераду, Федэральны камітэт па аперацыях на адкрытым рынку, на думку інвестараў, амаль напэўна падыме дыяпазон ключавой стаўкі на 0,25 працэнтных пункта да 0,50-0,75%. Пра рашэнне камітэта будзе абвешчана ў 22.00 паводле мінскага часу.

ФРС падыме стаўку ўсяго толькі другі раз з часоў фінансавага крызісу 2007-2008 гадоў услед за ўзмацненнем жорсткасці палітыкі ў мінулым снежні.

Індэкс даляра, які паказвае дынаміку амерыканскай валюты да шасці асноўных валют, апусціўся да 100,950 пункта да 8.45, адышоўшы ад максімуму гэтага тыдня ў 101,78 пункта, дасягнутага раніцай панядзелка.

Еўра вырас да $1,0637, усё больш аддаляючыся ад тыднёвага мінімуму, устаноўленага ў панядзелак, на ўзроўні $1,0525.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?