Cацыягуманітарныя (у тым ліку філасофскія) дыскусіі, якія вядуцца вакол новых адкрыццяў у галіне біятэхналогій, найчасцей за ўсё сканцэнтраваны на этычных праблемах і сацыяльных рызыках як наступствах гэтых адкрыццяў. Сцвярджаецца, што сучаснае біятэхналагічная развіццё - перш за ўсё, у той частцы, дзе аб'ектам магчымых інтэрвенцый і трансфармацый выступае сам чалавек, - пагражае нашаму базаваму самаразуменню, якое інтуітыўна схопліваецца намі ў паняцці «чалавечая годнасць». Не адмаўляючы слушнасці гэтага крытычнага падыходу, прапануем паглядзець на гэта з іншага боку і паразважаць пра ўнікальны эўрыстычны эфект, які нясуць некаторыя біятэхналагічныя навацыі для нашага маральнага самаразумення. Так што ж важнага пра нас саміх могуць расказаць нам біятэхналогіі?
Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» у межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» запрашаюць на публічную прамову філосафа, прафесара Дэпартамента сацыяльных і палітычных навук ЕГУ Таццяны Шчытцовай. Лекцыя «Маральная эўрыстыка біятэхналагічнага развіцця» адбудзецца 21 снежня а 18.30 у галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!
Анонсы і відэазапісы ўсіх публічных лекцый Лятучага ўніверсітэта можна знайсці на сайце ўніверсітэта.