Топ-запыты гэтага года кажуць пра цікавасць беларусаў да серыялаў, ТБ-шоу і спорту.

Самым папулярным запытам года ў Беларусі стаў новы сезон серыяла «Фізрук», наступным радком ідзе другі сезон серыяла «Мажор».

Беларускія карыстальнікі Google актыўна шукалі інфармацыю пра міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2016», а таксама спартыўныя падзеі: Еўра-2016, чэмпіянат свету па хакеі і Алімпійскія гульні - 2016.

У катэгорыі «Персона года» першую пазіцыю заняў пераможца прэзідэнцкіх выбараў у ЗША — Дональд Трамп. Беларусы шукалі інфармацыю пра памерлых знакамітасцяў — брытанскага акцёра Алана Рыкмана і яго суайчынніка рок-спевака Дэвіда Боўі, а таксама цікавіліся юнай зоркай YouTube Міс Кэці і ўдзельнікамі Еўрабачання-2016 — пераможцай Джамалай і прадстаўніком Расіі Сяргеем Лазаравым, а таксама забітым Паўлам Шараметам.

З фільмаў беларусаў больш за ўсё зацікавіла экранізацыя коміксу «Атрад самагубцаў». Таксама ў першую дзясятку ўвайшлі блокбастар «Дэдпул» і камедыя «Самы лепшы дзень», мультфільмы «Тайнае жыццё хатніх жывёл» і «Звераполіс», а таксама кінастужка «Выжылы», роля ў якой прынесла Леанарда Дзі Капрыа першы Оскар.

З запытаў у катэгорыі «Серыял года» наперадзе - трэці сезон камедыі «Фізрук» і другі эпізод крымінальнага дэтэктыва «Мажор». Таксама сярод самых папулярных у беларусаў — новыя сезоны «Маладзёжкі», «Гульні Тронаў» і «Інтэрнаў».

«Пакупкай года» ў 2016 годзе, згодна з запытам беларусаў, стала кватэра ў Мінску. Таксама сярод самых папулярных запытаў у дадзенай катэгорыі: тэлефон, каляска б/у, шыны і ровар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?