Грамадства4545

Хакеры апублікавалі дакументы, згодна з якімі беларускія аўтары рыхтуюць свае публікацыі па заказах маскоўскіх паліттэхнолагаў

Інтэрнэт-рэсурс «Інфармнапалм» апублікаваў узламаную электронную перапіску паміж журналістам Арцёмам Бузілам і ягонымі куратарамі з Расіі. Цікавасць уяўляюць беларускія прозвішчы, што ўсплываюць у гэтай перапісцы.

Бузіла — гэта журналіст з Адэсы, які быў агентам уплыву Крамля ва Украіне, атрымаў турэмны тэрмін, але быў выпушчаны паводле «закона Саўчанкі» і пасля гэтага выехаў у Расію. 

Куратары Бузілы, мяркуючы па перапісцы, — людзі, блізкія да крамлёўскага паліттэхнолага Уладзіслава Суркова: праз іх ішлі рэкамендацыі, фінансаванне ды іншае. 

Ахвотныя могуць прачытаць увесь тэкст тут

Сярод усяго архіва перапіскі звяртаюць на сябе ўвагу згадкі знаёмых прозвішчаў.

Па інфармацыі ўкраінскіх хакераў, з лістапада 2016 года Бузіла падключыўся да інфармацыйнай кампаніі па Беларусі. 

Нейкі Walter U — імаверна, чалавек з каманды Суркова — ставіць задачы па маніторынгу СМІ Беларусі, падбору блогераў для замоўных публікацый па тэхнічных заданнях.

Як піша інтэрнэт-рэсурс, Бузіла для гэтых мэтаў прапанаваў Юрыя Паўлаўца, Сяргея Шыптэнку, Мікалая Малішэўскага, Юрыя Баранчыка — двух першых з іх на мінулым тыдні затрымалі беларускія спецслужбы. Таксама ў дакументах успамінаецца імя Пятра Пятроўскага.

Украінскія хакеры прыводзяць тое самае «тэхнічнае заданне» ад расійскіх куратараў. 

«Перамога прарасейскіх кандыдатаў на выбарах у Малдове і Балгарыі задаюць новы трэнд ва ўсходнееўрапейскай палітыцы, асабліва — на постсавецкай прасторы, — гаворыцца ў заданні.

— Пра тое, што мы маем справу менавіта з трэндам, а не з выпадковымі перамогамі ўмоўна прарасійскіх сілаў, можна казаць, калі прыняць да ўвагі глабальныя змены (Брэкзіт, перамога Трампа і гэтак далей).

У гэтых умовах ухіл беларускай улады ўваходзіць у супярэчнасць з агульнай тэндэнцыяй: беларусізацыя, фармаванне ідэалогіі дзяржаўнага нацыяналізму, зайграванне з апазіцыяй (допуск у парламент празаходняй лібералкі і нацыяналісткі, дазвол канцэрта прамайданнага гурту «Брута» Сяргея Міхалка і г.д.) выглядаюць як адыход ад агульных тэндэнцый, — працягваюць аўтары задання. —

Ва ўмовах глабальнага крызісу ўлады многіх краін ўсё менш прыслухоўваюцца да рэцэптаў МВФ, усё менш разлічваюць на глабальныя рынкі, імкнучыся да развіцця ўнутранага рынку і рэгіянальнай кааперацыі. У процівагу гэтай тэндэнцыі ўлады Беларусі пашыраюць супрацоўніцтва з МВФ, бачачы ў гэтым свой поспех. Ніякія крэдыты ад МВФ і Еўрасаюза — нават калі яны і будуць — становішча не выратуюць: заходнія фінансавыя ўліванні пацягнуць не паратунак дзяржсектара, а паскоранае яго скарачэнне. Палегчыць сітуацыю могуць толькі ўзгодненыя дзеянні з Расіяй у рамках Еўразійскай эканамічнай супольнасці. Ці працягнуць беларускія ўлады «пляваць супраць ветру» або вернуцца да традыцыйнага «прарасейскага» курсу?».

Пётра Пятроўскі, фота Сяргея Гудзіліна

Паводле «Інформнапалма», канкрэтна гэтую задачу маскоўскіх паліттэхнолагаў выканаў аўтар «Імхаклаба» Пётра Пятроўскі — часты госць у перадачы Вадзіма Гігіна, прэзентуе сябе як «філосаф» і «палітолаг».

Тэкст Пятроўскага, выкананы паводле задачы куратараў, апублікаваны на сайтах «Імхаклаба» і «Імперыі». Першы з сайтаў рэдагуе іншы «філосаф і палітолаг», Аляксей Дзермант. Другі ж — той самы Баранчык, які, як вынікае з апублікаванай у інтэрнэце перапіскі, даваў заданні арыштаваным у Беларусі Алімкіну, Паўлаўцу і Шыптэнку.

Скрыншот пачатку тэкста Пятроўскага на «Імхаклабе»

У тэлефоннай размове з карэспандэнтам радыё «Свабода» Пятро Пятроўскі сказаў, што публікацыя «Інфармнапалма» — «гэта ўсё паклёп. Больш канкрэтную інфармацыю я дам у панядзелак».

* * *

«Наша Ніва» пачала кампанію па зборы сродкаў на свае расследаванні на краўдфандынгавай пляцоўцы «Талака». Будзем удзячныя нашым фундатарам за падтрымку нашай справы.

Каментары45

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ11

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

За адсутнасць бульбы прапануюць штрафаваць да 8 400 рублёў3

Расія перадала Украіне целы не толькі ўкраінскіх, але і расійскіх салдат3

У Расіі заснавальніцу руху «Армія прыгажунь» прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі

Прапагандыст Мукавозчык апісаў, як праходзіць пасяджэнне камісіі па вяртанні. Калі ў вас былі ілюзіі, то пакіньце іх27

Глабальнае пацяпленне зробіць расійскія падводныя лодкі больш нябачнымі3

Мінская міліцыя абвяргае інфармацыю пра маньяка, які дзейнічае ў сталіцы7

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

ЦАХАЛ атакаваў штаб-кватэру праекта, які займаецца распрацоўкай ядзернай праграмы3

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ11

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць