14 снежня ў Палацы мастацтваў у Мінску (Казлова, 3) адбудзецца юбілейная вечарына слыннага літаратурнага аб’яднання «Тутэйшыя».

«Тутэйшыя» — незалежнае аб’яднаньне маладых літаратараў-нонканфармістаў, якія аказвалі ўплыў і на палітычнае жыцьцё краіны.

Было ўтворанае ў 1987 з мэтай «абараняць свае правы, свае погляды і перакананьні, супрацьстаяць жалезнай гіерархічнай структуры Саюзу пісьменьнікаў». Дзеля легальнасьці фармальна лічылася, што таварыства існуе пры Саюзе пісьменьнікаў Беларусі. Таварыства аб’ядноўвала блізу 80 сябраў. Актыў складалі: А.Бяляцкі, А.Глёбус, С.Дубавец, В.Казлова, С.Кавалёў, А.Сыс, У.Сьцяпан, С.Шупа, П.Васючэнка, М.Талочка, М.Шайбак. Ня маючы шырокай магчымасьці публікаваць свае творы ў афіцыйных выдавецкіх структурах, маладыя літаратары наладзілі выпуск самвыдавецкага альманаху «Літаратура». Каб асьвятляць дзейнасьць таварыства, была створаная самвыдавецкая газэта «Кантроль».

Палітычная дзейнасьць Т. пачалася ў 1987, калі аб’яднаньне аднавіла (у форме сходу людзей — мітынгу) старадаўнюю беларускую традыцыю дня памінаньня памерлых «Дзяды». Тут упершыню злачынствы сталінізму былі названыя генацыдам і злачынствам супраць чалавецтва, быў зачытаны доўгі сьпіс беларускіх літаратараў, рэпрэсаваных у гады тыраніі. Пасьля мітынгу ў прэсе разгарнулася кампанія па ачарненьні Т., іх абвінавачвалі ў фашызме і экстрэмізме.

Выступоўцы

Барыс Пятровіч, Алесь Аркуш, Ігар Бабкоў, Алесь Бяляцкі, Сяргей Дубавец, Сяргей Кавалёў, Ганна Кісліцына, Максім Клімковіч, Алесь Ліпай, Алег Мінкін, Уладзімір Някляеў, Юрась Пацюпа, Людка Сільнова, Міхась Скобла.

Музычныя перапынкі: Кася Камоцкая і Вальжына Цярэшчанка, Едрусь Акулін

Пачатак а 18:30. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?