Кіруючая партыя Зімбабвэ вырашыла вылучыць дзейнага кіраўніка дзяржавы 92-гадовага Роберта Мугабэ на новы прэзідэнцкі тэрмін, піша ВВС. 

Anadolu

Пра гэта заявіў выканаўчы сакратар «Зімбабвійскага афрыканскага нацыянальнага саюза» Ігнацій Чомбэ. Па яго словах, афіцыйнае вылучэнне адбудзецца на гэтым тыдні на штогадовай партыйнай канферэнцыі.

Чомбэ ахарактарызаваў праўленне Мугабэ як прыклад «мудрасці і адзінства».

Мугабэ нязменна кіруе краінай з 1980 года (спачатку на пасадзе прэм'ера, а з 1987 года — прэзідэнта).

Апошні раз ён пацвердзіў свой прэзідэнцкі статус на выбарах у 2013 годзе, нягледзячы на заявы аб парушэннях, дапушчаных у ходзе галасавання.

Раней Мугабэ заяўляў, што гатовы правіць, пакуль не памрэ. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гатовы выйсці на пенсію, калі такая будзе воля яго партыі.

У адрас Мугабэ гучаць абвінавачанні ў дыктатуры і прыгнёце апазіцыі, якія ён адмаўляе.

Зімбабвэ, якая да 1980 года ўваходзіла ў лік самых развітых краін Афрыкі, цяпер належыць да найбяднейшых дзяржаў свету і знаходзіцца ў цяжкай эканамічнай сітуацыі. Апроч велізарнага дэфіцыту бюджэту, краіна сутыкнулася з гіперінфляцыяй нацыянальнай валюты, зімбабвійскага даляра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?