Спецыялістам удалося засекчы ў Сусветным акіяне самую высокую хвалю за ўсю гісторыю назіранняў. Як паведамляюць інфармагенцтвы, у вышыню яна дасягнула 19 метраў.

Як інфармуе Сусветная метэаралагічная арганізацыя, хваля зафіксаваная ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна паміж Англіяй і Ісландыяй.

Адзначаецца, што гіганцкая хваля магла ўтварыцца ў выніку халоднага фронту, які праходзіў у раёне.

Мінулы рэкорд быў усталяваны зімой 2007 года, вышыня хвалі тады дасягала 18,275 метра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0