У 35-ю гадавіну ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы міністр нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч сказаў, што ваеннае становішча можна параўнаць з першымі гадамі савецкай акупацыі Польшчы: 

«Ваеннае становішча варта разглядаць як апошнюю спробу камуністычных уладаў зламаць хрыбет польскаму народу шляхам рэпрэсій, нябачаных у Еўропе з часоў сталінізму. А наступствы ваеннага становішча ў выніку здрады часткі апазіцыйных колаў адчуваюцца па сённяшні дзень».

Міністр Мацярэвіч паведаміў, што Войцех Ярузэльскі і Чэслаў Кішчак — былы міністр унутраных спраў Польшчы пры Ярузэльскім і адна з ключавых фігур рэжыму ваеннага становішча — будуць пазбаўленыя генеральскага звання, і што з гэтай мэтай ужо вядуцца заканадаўчыя працэдуры:

«Сёння апошні дзень, калі які-небудзь чыноўнік з Міністэрства нацыянальнай абароны можа вымавіць слова «генерал» з прозвішчам пана Ярузельскага. Мы робім крокі па пазбаўленні вайсковых званняў як у дачыненні да пана Ярузельскага, так і пана Кішчака. Злачынцы, на якіх ляжыць адказнасць за ўзброеныя дзеянні супраць уласнага народа, не заслугоўваюць вайсковых званняў».

Антоні Мацярэвіч падкрэсліў, што гаворка ідзе не пра разжалаванне ў радавыя, а менавіта пра пазбаўленне звання.

Працэдура пазбаўлення званняў Ярузельскага і Кішчака стане магчымай пасля ўвядзення паправак у закон, які рэгулюе прынцыпы усеагульнага вайсковага абавязку па абароне Рэспублікі Польшча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?