Паводле яе слоў, каля 80% дарослага насельніцтва Беларусі заражаныя хелікабактарам, а ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША — 30—40%. Такі ж узровень заражэння хелікабактарам, як у нашай краіне, назіраецца ва Украіне і ў Расіі.

«Распаўсюджанасць інфекцыі вызначаецца тым, наколькі развітая краіна, наколькі добрыя сацыяльныя і гігіенічныя ўмовы. У развітых краінах інфікаванасць пачала зніжацца, калі праблема стала вядомая. Напрыклад, у Японіі праводзіцца дзяржаўная палітыка па правядзенні скрынінгу і лячэння хелікабактару, што разглядаецца як асноўны метад прафілактыкі раку страўніка. У выніку інфекцыя досыць хутка ідзе на змяншэнне. Калі ж усё залежыць толькі ад стаўлення пацыента і доктара, сітуацыя іншая. Акрамя таго, чым менш насельніцтва інфармавана аб праблеме, тым яно менш актыўна лечыцца», — сказала Гаргун.

Хелікабактар можа выклікаць хранічны гастрыт, які пераходзіць у язву страўніка і дванаццаціперснай кішкі, а таксама павышае рызыку развіцця раку страўніка. «Хелікабактар разглядаецца як дакладны вызначаны фактар развіцця раку страўніка, а па распаўсюджанасці гэтага захворвання Беларусь займае адно з першых месцаў у Еўропе», — адзначыла Гаргун.

Людзі, інфікаваныя хелікабактарам, часам не адчуваюць ніякіх сімптомаў, хвароба працякае вельмі часта скрытна. Для выяўлення хелікабактару неабходна звярнуцца да доктара, які прызначыць фібрагастраскапію. У выпадку выяўлення бактэрыі неабходна прайсці спецыяльнае лячэнне.

Як адзначыла спецыяліст, еўрапейскія рэкамендацыі лячэння хелікабактару грунтуюцца на тым, што неабходнасць лячэння ацэньваецца індывідуальна ў кожным канкрэтным выпадку. Рэкамендацыі лячыцца адразу ўсім членам сям'і няма. Аднак часцей за ўсё, у выпадку калі ў каго-небудзь з сям'і ёсць хелікабактар, могуць заразіцца і іншыя. Большасць дзяцей, у якіх выяўляецца інфекцыя, заразіліся ад бацькоў. Наконт шляхоў заражэння дарослых, сказала доктар, у Беларусі даследаванняў не праводзілася. Таму яна не змагла сказаць, якім чынам жыхары краіны заражаюцца хелікабактарам.

У любым выпадку курс антыбіётыкаў прызначаецца на аснове дадзеных даследаванняў, стану хворага. Каб пазбегнуць прывыкання, не павінна быць бескантрольнага прымянення антыбіётыкаў, сказала Гаргун.

«І пацыенты, і дактары павінны ведаць, што, калі лячэнне праводзілася, неабходна прайсці тэст па яго выніках. Інакш гэта ўсё губляе сэнс», — дадала доктар.

Пракантраляваць вынікі можна з дапамогай вугляроднага дыхальнага апаратнага тэста, які праводзіцца на спецыяльным сертыфікаваным абсталяванні. Такія апараты ёсць у буйных бальніцах і медцэнтрах у кожнай вобласці. Тэсты часцей за ўсё робяць на камерцыйнай аснове, бо методыка «даволі дарагая». На бюджэтнай аснове выкарыстоўваецца фібрагастраскапія з біяпсіяй. Доктар не рэкамендавала выкарыстоўваць сералагічны метад дыягностыкі для кантролю лячэння хелікабактару (аналіз крыві).

Каб не інфікавацца бактэрыяй хелікабактар, неабходна выконваць правілы асабістай гігіены, сказала доктар. Па магчымасці пазбягаць посуду, які мог быць у нечым карыстанні, не ўжываць сумніўныя прадукты, якія могуць аказацца нядобраякаснымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?