Reuters.com

Камітэт па аперацыях на адкрытым рынку (FOMC) ФРС ЗША на пасяджэнні 14 снежня павысіў ключавую стаўку да 0,5-0,75%, вынікае з дадзеных на сайце рэгулятара. Рашэнне адпавядала чаканням глабальнага фінансавага рынку.

З канца лістапада інвестары ўлічвалі ў каціроўках амаль 100-працэнтную імавернасць павышэння стаўкі на фоне серыі папярэдніх заяў ФРС. Менш чым за тыдзень да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША рэгулятар паведаміў, што падставы для ўзмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі становяцца больш рэзоннымі, а 17 лістапада кіраўнік ФРС Джанет Елен заявіла, што стаўка будзе павышана «адносна хутка».

Па словах апытаных РБК экспертаў, ЗША дэманструюць добрыя макраэканамічныя паказчыкі, у сувязі з чым у рэгулятара было дастаткова падстаў для павышэння стаўкі. Перагледжаныя дадзеныя па росце ВУП ЗША за трэці квартал прадэманстравалі паляпшэнне да 3,2% у параўнанні з папярэдняй ацэнкай на ўзроўні 2,9% і, як адзначае газета Wall Street Journal, перавысілі чакання рынку на 0,2 п.п. Беспрацоўе ў лістападзе знізілася да мінімумаў 2007 года.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?