Прэзентацыя выніковага нумара Гарадзенскага гадавіка за 2016 год адбудзецца ў Гродне ў чацвер 15 снежня.

Тэмай «Гарадзенскага гадавіка-2016» абрана археалагічная спадчына Гародні. Нумар прысвечаны гарадзенскаму археолагу Рыгору Акінчыцу, які летась заўчасна пайшоў з жыцця.

Што было крыніцай натхнення гарадзенскіх будаўнікоў ХІІ стагоддзя? Як паўплывалі на выгляд Гародні балгарскія дойліды?

Што каштоўнага выкрыла «рэканструкцыя» горада апошніх гадоў?

І якую будучыню Гродна малявалі ў сваіх планах і мроях «западнарусы» ХІХ стагоддзя? Пра ўсё гэта ў новым нумары «Гарадзенскага Гадавіка».

Часопіс «Гарадзенскі гадавік» заснаваны гарадзенскімі гісторыкамі і краязнаўцамі ў 2011 годзе. З таго часу свет пабачылі чатыры нумары выдання. Часопіс нязменна рэдагуе вядомы даследчык з Ягелонскага універсітэтата, гарадзенец, Юры Гардзееў.

Прэзентацыя часопіса і сустрэча з аўтарамі нумару адбудзецца 15 снежня, у чацвер, у Цэнтры гарадскога жыцця па адрасе: Гродна, вул. Савецкая, 3.

Пачатак а 18.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0