Курс даляра ў адносінах да кошыка асноўных валют вырас да 14-гадовага максімуму пасля таго, як ФРС ЗША павысіла базавую стаўку, перадае CNBC.

Так, індэкс даляра павысіўся ў адносінах да еўра, ены, фунта, канадскага даляра, шведскай кроны, швейцарскага франка на 0,5%, да 102,27. Пры гэтым індэкс павышаўся да 102,62 — самага высокага з 2003 года паказчыка.

Напярэдадні рэгулятар прыняў рашэнне ўпершыню за год павысіць базавую стаўку да 0,5-0,75%.

Пры гэтым Камітэт па адкрытых рынках Федэральнай рэзервовай сістэмы не выключае трохразовага павышэння базавай стаўкі ў 2017 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0