У часе пэкінскай Алімпіяды дзяржаўная тэлевізія Кітаю ўпершыню ў сваёй 50‑гадовай гісторыі будзе працаваць у жывым этэры.
Паводле слоў Цан Хіпіна, які ўзначальвае спартовы канал цэнтральнай тэлевізіі, падчас трансьляцыі карцінкі з Алімпійскіх гульняў ня будзе выкарыстоўвацца 30‑сэкундная затрымка выявы, як гэта робіцца звычайна, і кітайскія гледачы змогуць убачыць падзеі Алімпіяды адначасова з усім астатнім сьветам.