фота Ірыны Арахоўскай

фота Ірыны Арахоўскай

Першы канцэрт гурту Brutto ў Гомелі сабраў прыхільнікаў з усёй краіны: 5 тысяч гледачоў прыехалі, каб убачыць першы выступ музыкаў у Беларусі. Наступны канцэрт гурту пройдзе ўжо ў Мінску — на самай вялікай канцэртнай пляцоўцы краіны.

8 сакавіка Brutto выступіць у «Мінск-Арэне», дзе прадставіць новую праграму Double Hot, паведамляе afisha.tut.by

- Мы ў эйфарыі ад выступу Brutto ў «Мінск-Арэне». Зіма праляціць у рэпетыцыях і трэніроўках — нам неабходная алімпійская форма, каб выступіць годна на роднай зямлі. Сустрэнем Вясну святочным канцэртам і цудоўным настроем! Будзь рэалістам - мар пра немагчымае! — падзяліўся эмоцыямі Сяргей Міхалок.

8 сакавіка, «Мінск-Арэна».

Пачатак у 19.00.

Кошт квіткоў: ад 30 да 60 рублёў, фан-зона - 60 рублёў, танцпляц - 40 рублёў.

Даведкі па тэлефонах: + 375-29-650-11-33, 763-11-11.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0