Два жыхары Дзяржынскага раёна абакралі краму ў вёсцы Нявелічы, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама.

«Падазраваныя, 22-гадовы машыніст і 42-гадовы беспрацоўны, жыхары Дзяржынскага раёна, вечарам 13 снежня распівалі спіртное з прадавачкай вясковай крамы.

Напаіўшы 34-гадовую жанчыну, зламыснікі выкралі ў яе ключ, з дапамогай якога праніклі на гандлёвы аб'ект і вынеслі адтуль тавар на суму больш як 300 рублёў», — адзначылі ва УУС.

Раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.205 КК (крадзеж)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?