16-гадовая амерыканская спявачка Джэкі Іванка пагадзілася на прапанову абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа выканаць нацыянальны гімн на інаўгурацыі прэзідэнта, перадае інфармацыйны партал TMZ.

Маці юнай зоркі Ліза Іванка паведаміла TMZ, што Дональд Трамп асабіста тэлефанаваў мэнэджару Джэкі, каб запрасіць яе праспяваць на інаўгурацыі 20 студзеня.

Джэкі Іванка (сапраўднае імя Жаклін Мары Іванка — Jacqueline Marie «Jackie» Evancho) праславілася пасля яркіх выступленняў з оперным рэпертуарам на тэлешоу America's Got Talent. Яна двойчы спявала на мерапрыемствах з удзелам прэзідэнта Барака Абамы, а таксама на футбольных мерапрыемствах.

Джэкі выпусціла шэсць студыйных альбомаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?