Кіроўца Mercedes, які дрыфтаваў на пляцоўцы перад манументам Перамогі, пазбаўлены правоў на 18 месяцаў і аштрафаваны на 630 рублёў. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Таксама ДАІ аштрафавала на шэсць базавых велічынь (126 рублёў) пасажыра Mercedes, які здымаў дрыфт на відэа.
— Ёсць усе падставы меркаваць, што ён [пасажыр] саўдзельнік дрыфтару і да дадзенага ўчынку яны старанна рыхтаваліся, — сказалі ў міліцыі.
Акрамя таго, у дачыненні да кіроўцы заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Хуліганства).