Усе спрэчныя пытанні па нафце і газе будуць вырашаныя ў найбліжэйшы час, заявіў журналістам пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

«Адновім пастаўкі нафты. Усе спрэчныя пытанні будуць вырашаныя», — цытуе яго словы БелТА.

Насамрэч няма ніякіх нафтавых і газавых войнаў, лічыць Сурыкаў. «Ёсць кантракт на пастаўку газу ў Рэспубліку Беларусь. Ён заканчваецца ў канцы 2017 года. Ёсць сумневы ў цане, першапачаткова названай у кантракце. Праўда, яна знізілася ў сувязі з падзеннем цэнаў на вуглевадароды. Акрамя таго, існуе міжурадавае пагадненне з нагоды пераходу на роўнадаходныя цэны, у тым ліку на вуглевадародную сыравіну. у сувязі з падзеннем цэнаў на энерганосьбіты ёсць патрэба абмеркаваць, якой робіцца роўнадаходная цана ў святле міжурадавага пагаднення», — сказаў расійскі дыпламат. Гэта значыць, заўважыў ён, «два дакументы як бы ўступілі ў дысгармонію паміж сабой».

«Напэўна, рашэнне трэба было шукаць не ў сілавых метадах, гэта значыць у спыненні плацяжоў за газ, а ў дамоўленасцях або ў судовых рашэннях (які дакумент суд прызнае аб'ектыўным). Пайшлі ж шляхам сілавога рашэння.

На жаль, гэта заводзіць у тупік. але тупік рассмоктваецца, і літаральна днямі ўсе праблемы, звязаныя з нафтагазавымі справамі, будуць вырашаныя да задавальнення абодвух бакоў», — запэўніў пасол Расіі ў Беларусі, дадае БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0