Пра гэта паведаміў БелТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Дзмітрый Рабаў.

Як растлумачыў Дзмітрый Рабаў, Гідрамет інфармацыю аб моцных маразах (мінус 34) на 23—24 снежня на афіцыйных сайтах і ў прагнозах надвор'я не даваў. Інфармацыя ў інтэрнэце з'явілася пасля паведамленняў у твітары, яна грунтавалася на разліках лікавай мадэлі (інфармацыя не з'яўляецца афіцыйнай) і не пацвярджаецца ўжо наступнымі разлікамі.

Згодна з папярэднім прагнозам, у Беларусі ў сярэдзіне наступнага тыдня чакаецца марознае надвор'е: начная тэмпература складзе мінус 7—14 градусаў, пры праясненнях — да мінус 20 градусаў.

Днём будзе ад мінус 3 да мінус 10 градусаў. Рэкорд снежня ў Мінску за ўсю гісторыю назіранняў адзначаны 29 снежня 1930 года і склаў мінус 30,6 градуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0