Творчы вечар Іны Снарскай у Мінску — 15 снежня Прастора «Кніжная шафа» (Мінск, пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка)

15 снежня (чацвер) у 18.30 у прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка) пройдзе творчы вечар беларускай і ўкраінскай паэткі і журналісткі Іны Снарскай, а таксама прэзентацыя дыска «Ад сэрца да сэрца — дарога». Уваход вольны

У сустрэчы возьме ўдзел выканаўца Таццяна Грыневіч-Матафонава. Праграма ўдакладняецца

Іна Снарская нарадзілася ў старажытным Полацку. Скончыла сярэднюю школу № 3, Наваполацкі політэхнічны інстытут, атрымала дыплом інжынера-будаўніка. Пасля заканчэння інстытута (1987) тры месяцы працавала ў Маладзечне на заводзе металаканструкцый. Выйшла замуж за ўкраінца і пераехала разам з ім у Палтаву. Нарадзіла сына Уладзіслава. Два гады працавала па спецыяльнасці на кафедры жалезабетонных канструкцый Палтаўскага будаўнічага інстытуту, але, маючы творчую натуру, занялася журналістыкай. Скончыла філалагічны факультэт Палтаўскага педагагічнага ўніверсітэта імя В.Г. Караленкі.

Аўтарка некалькіх зборнікаў паэзіі. Піша на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0