15.12.2016 / 15:19

Лукашэнка вызначыўся з прызначэннем міністра працы і сацыяльнай абароны 5

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Валерыя Малашку міністрам працы і сацыяльнай абароны.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адпаведнае кадравае рашэнне прымалася пасля стараннага аналізу цэлага шэрагу кандыдатур.

Выбар на карысць Валерыя Малашкі быў зроблены ў тым ліку таму, што ён у большай ступені бачыць тыя ці іншыя праблемы і недахопы на нізавым узроўні, штодня з імі працуе.

«Гэта міністэрства павінна ўзначаліць сур'ёзнае ўдасканаленне ўсіх напрамкаў дзейнасці. У нас самая вялікая праблема тут — незадаволенасць людзей па пэўных пытаннях, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Усё павінна быць прапрацавана ў вас. І ўсё, што мы там будзем прапрацоўваць, трэба зазямліць», — сказаў ён.

Да цяперашняга часу Валерый Малашка працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвынкама. Менавіта ён у свой час прыняў рашэнне аб зняцці з помніка Пушкіну цытаты з верша «Паклёпнікам Расіі».

ЗП

0
Антыхіпстар / Адказаць
15.12.2016 / 15:26
А яшчэ ён старшыня прэзідыюму Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа - вернага пастаўшчыка "правільных" сябраў у выбарчыя камісіі...
0
Альфа / Адказаць
15.12.2016 / 15:29
Шыла на мыла!...
1
Надежда / Адказаць
15.12.2016 / 15:42
Видно, что к труду никакого отношения не имел.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру